Аннотация
Шекли Роберт
Бiтва (на белорусском языке)
Роберт Шэклi
БIТВА
Вярхоўны галоўнакамандуючы Фетэрэр iмклiва ўвайшоў у аператыўную залу i грымнуў:
- Спачнi!
Тры яго генералы паслухмяна сталi па камандзе спачнi.
Фетэрэр зiрнуў на гадзiннiк i сказаў:
- Лiшняга часу ў нас няма. Паўторым яшчэ раз папярэднi план бою.
Ён падышоў да сцяны i разгарнуў гiганцкую мапу Сахары.
- Паводле найбольш дакладнай тэалагiчнай iнфармацыi, якую мы атрымалi, Сатана мае намер вывесцi свае сiлы на паверхню вось у гэтым пункце, - ён тыцнуў у мапу тоўстым пальцам. - У першай лiнii будуць д'яблы, дэманы, суккубы, iнкубы i ўсе iншыя гэтага ж класа. Правым флангам камандуе Велiял, левым - Вельзевул. Яго Сатанiнская Вялiкасць узначалiць цэнтр.
- Папахвае сярэднявеччам, - прамармытаў генерал Дэл.
Увайшоў ад'ютант генерала Фетэрэра. Яго твар свяцiўся шчасцем пры думцы пра Абяцанае Зверху.
- Сэр, - сказаў ён, - там зноў святар.

Отзывы