Аннотация
К.Патрык
ДА МIС ЛЮСI ПРЫХОДЗIЦЬ КАХАННЕ
Жанчыны сядзелi за сталом, сервiраваным для снедання. Iх чорныя палiто такiя звычайна носяць турысты ў Мексiцы - былi накiнуты на плечы. Яны выглядалi менавiта так, як i павiнны выглядаць жанчыны сярэднiх год з самых арыстакратычных прыгарадаў Фiладэльфii.
- Mas cafe*, - звярнулася мiс Элен Ярнэл да ганарлiвай афiцыянткi.
* Яшчэ кавы (гiшп.).
Мiс Элен даводзiлася i раней падарожнiчаць, таму яна ведала, як дамагчыся, каб цябе абслужылi ў замежных краiнах.
- I max caliente*, - дадала мiсiс Тругуд, самая старэйшая, якой у Мехiка ранiцай было холадна.
* Больш гарачай (гiшп.).
Мiс Люсi Брэм не сказала нi слова. Яна зiрнула на гадзiннiк - цi не час ужо з'явiцца Марыа.
Афiцыянтка бразнула аб стол металiчным кафейнiкам з цеплаватай кавай.
- Як ты думаеш, Люсi, - спытала Элен, - можа, варта было б выклiкаць Марыа сёння раней? Ён мог бы адвесцi нас куды-небудзь, дзе на снеданне падалi...
Отзывы