Аннотация
ЛАГОДНЫ ЦМОК
Ангельскiя лiтаратурныя казкi
Э.Нэсбiт
ЛЮТЫ ЦМОК
Маленькая прыгожанькая Прынцэса заўсёды прачыналася вельмi рана - калi ў мацiцовым небе толькi пачынаў гучаць пошчак шпакоў. Ажывалi лясы, i яна басанож бегла па кручанай стромкай лесвiцы на самую вяршыню вежы. Стоячы там у бялюткай начной сарочцы, яна ўскiдала рукi ўгару i радасна вiтала ўвесь белы свет: i сонца, i неба, i лясы, i палi, i маленькi гарадок, якi яшчэ спаў у гэты час.
Потым яна збягала па халодных каменных прыступках унiз, надзявала кароткую спаднiчку, хустачку, фартух i пачынала сваю штодзённую працу. Яна падмятала падлогу ў пакоях, гатавала сняданак, мыла посуд i скрэбла патэльнi й каструлi.
А рабiла яна ўсё гэта таму, што была сапраўдная Прынцэса. З усяе дворнi, якая павiнна была прыслугоўваць сваёй гаспадынi, засталася адна толькi мамка, якая даглядала Прынцэсу ад самага яе нараджэння. Мамка была ўжо старая i слабая, i таму Прынцэса забараняла ёй працаваць i ўсю...
Отзывы