Аннотация
Ракитина Катерина
Палтэргейст (на белорусском языке)
Кацярына Ракiцiна
Палтэргейст
(усе супадзеннi з рэальнымi людзьмi
i абставiнамi ёсць злонамеранасць аyтара)
Cуседка спынiла Ганю на лесвiцы i агрэсiyна спытала:
- У вас ноччу грукае?
Грукала yжо гады са тры - з таго часу, як Ганiн муж Лёня купiy камп'ютар, але дасюль скаргаy не было.
- Не, - адказала Ганя асцярожна.
- Пайду y астатнiх пытацца. Пэyна, палтэргейст.
За клопатамi Ганя зусiм забылася на размову i yспомнiла толькi ноччу, усхапiyшыся з невядомай прычыны. З пакоя мужа страляла, енчыла i бразгала "Дзюна-2000", да яе жонка прыцярпелася i спала без анiякага. Не... Ганя yслухалася: нейкi жудасны рытмiчны грукат даносiyся з цёмнай залы... змаyкаy... пачынаyся зноy...
- Лёня! - паклiкала яна, забiваючыся пад коyдру.
Лёня не азываyся.
Заплюшчыyшы вочы, вобмацкам падбегла Ганя да камп'ютара. Нiчога благага з мужам не адбылося, сядзеy с...
Отзывы